Сёння, 26 лістапада, у Варшаве пачаў сваю працу традыцыйны штогадовы кірмаш гістарычнай кнігі, падчас якога ўжо чацвёрты раз запар адкрыўся Салон беларускай кнігі.
Усе ахвотныя могуць азнаёміцца з навінкамі розных беларускіх выдавецтваў (у асноўным прадстаўленая літаратура, выдадзеная цягам апошняга года), а пры жаданні іх і набыць.
Кірмаш гістарычнай кнігі працуе з чацвярга па нядзелю (26—29 лістапада) у традыцыйным для гэтага мерапрыемства месцы:
Каралеўскі палац, Аркады Кубіцкага (Pałac Królewski, Arkady Kubickiego).
Для наведвальнікаў адкрыты з 10.00 па 18.00, уваход вольны.
Нумар беларускага стэнда — 98а.





