Gismeteo.by паведамляе, што адноснае пацяпленне, якое пачнецца ўжо заўтра, зацягнецца больш чым на тыдзень, і таму каталіцкія (і пратэстанцкія) Каляды мы будзем сустракаць без марозу і снегу.
Пачатак наступнага тыдня будзе трымацца пахмурнае надвор'е, часам будзе ісці дождж. У Мінску будзе +3—+6.
24 снежня днём чакаецца +6, 25 снежня — +1—+3.
Цёплае надвор'е, паводле папярэдніх прагнозаў, пратрымаецца да Новага года.
Затое цікавы факт, у гэтым годзе Поўня супадае з Калядамі (25 снежня). Як у класічных калядных фільмах.





