Цана на расійскі газ для Беларусі ў 2016 годзе можа скласці ад 135 да 140 даляраў за 1 тыс. куб. м, паведаміў у інтэрв'ю праграме «Контуры» тэлеканала АНТ, паказаным вечарам 20 снежня, пасол РФ у Мінску Аляксандр Сурыкаў.

«У нас цэны на энерганосьбіты для Беларусі, як гэта належыць найбліжэйшым партнёрам і партнёрам па Еўразійскім эканамічным саюзе, — унутрырасійскія, — падкрэсліў дыпламат. — Я думаю, што нейкія зрухі яшчэ могуць быць па газе, на нейкую колькасць даляраў. Зараз 142 даляры за тысячу кубаметраў. Магчымае ў раёне ад 140 да 135 даляраў. Рух на сусветных рынках ідзе ўніз. І па нафце магчымыя нейкія дамоўленасці».

Як зазначыў Сурыкаў, «асноватворныя і канцэптуальныя дамоўленасці — яны проста існуюць, і па іх вядзецца праца, а невялікія дэталі, звязаныя са скідкамі, нацэнкамі, — гэта прадмет абмеркавання».

Нагадаем, 18 снежня намеснік міністра энергетыкі Беларусі Вадзім Закрэўскі паведаміў, што бакі працягваюць перамовы аб зніжэнні ў 2016 годзе цаны на мяжы за газ, які пастаўляецца ў Беларусь. «Зараз ідзе абмеркаванне, кансультацыі з расійскім бокам аб зніжэнні кошту газу на мяжы. Тое, што ў нас ёсць падставы пра гэта казаць, — гэта факт. Я спадзяюся, зніжэнне складзе прыблізна 10 даляраў (за 1 тыс. кубаметраў), недзе так», — сказаў Закрэўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0