У выпадку рынкавага балансавання курс даляра сёння быў бы каля 21—22 тысяч рублёў, мяркуе бізнэсоўца Сяргей Атрошчанка.

Пра гаротны фінансавы стан свайго прадпрыемства «Серж» (Serge) ён напісаў у калонцы на Onliner.by.

«Яшчэ год таму ў кампаніі працавала больш за 700 чалавек, прадукцыя паспяхова прадавалася ў 10 краінах свету. Сёння мы змагаемся за тое, каб захаваць 100 працоўных месцаў», — расказаў Атрошчанка.

Па ягоных словах, у верасні 2015 года ў ягонай краме ў «Сталіцы» 50% выручкі пайшло на арэнду. Краму давялося закрыць, што прывяло да скарачэння 100 працоўных месцаў (20 прадаўцоў і каля 80 чалавек на вытворчасці).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна