Прэм'ер-міністр Грузіі Іраклій Гарыбашвілі заявіў пра сваё рашэнне пакінуць пасаду кіраўніка ўрада краіны.

Аляксандр Лукашэнка з прэм'ерам Грузіі, фота president.gov.by

«Сёння я прыняў рашэнне пакінуць пасаду прэм'ер-міністра», - заявіў Гарыбашвілі падчас адмысловага звароту.

Паводле канстытуцыі Грузіі, адстаўка прэм'ер-міністра або спыненне яго паўнамоцтваў цягне за сабой спыненне паўнамоцтваў іншых членаў урада.

Іраклій Гарыбашвілі займаў пасаду прэм'ер-міністра Грузіі з лістапада 2013 года, змяніўшы на гэтай пасадзе Бідзіна Іванішвілі. Г.зн. прэм'ерам ён стаў у 30 гадоў (нарадзіўся 28.06.1982).

Да прызначэння на пасаду прэм'ера Гарыбашвілі каля года займаў пасаду міністра ўнутраных спраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна