Цэны на паліва ў Польшчы працягваюць падаць. Гэта звязана з сітуацыяй на сусветных рынках нафты, цэны якой самыя нізкія з 2004 года.

Як паведамляе Польская палата прадпрымальнікаў паліўнага сектара, сярэдні кошт дызельнага паліва ў Польшчы складае 4 злотыя за літр (каля 1 даляра), бензіну — 4 злотыя 21 грош (каля $1,05), а газу — 2 злотыя за літр (каля $0,5).

Па дадзеных арганізацыі, цэны на паліва ў Польшчы ў сярэднім ўпалі на 40—53 грошы за літр, у параўнанні са снежнем 2014 года.

Варта адзначыць, што цэны ў Польшчы на паліва ў кожным рэгіёне розныя. Традыцыйна дызельнае паліва танней за ўсё набываць у Сілезіі, а даражэй за ўсё ў Заходне-Паморскім ваяводстве. Тое ж самае і ў выпадку з бензінам. У той жа час аўтагазам выгадней за ўсё запраўляцца ў Малапольскім ваяводстве.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?