З 1 студзеня большасць замежных каналаў, у тым ліку расійскіх, сыдуць з Казахстана. Папраўкі ў закон пра тэлерадыёвяшчанне забараняюць усю замежную рэкламу. Аўтаматычна, гэта спыняе дзейнасць расійскага тэлебачання.

Фармальна новы закон мае абараніць унутраны рэкламны рынак. Але ў выніку расійскія тэлеканалы стануць недаступныя ў кабельных сетках.

У найлепшым выпадку аператараў абавяжуць выразаць усе рэкламныя блокі пры рэтрансляцыі. Але замяняць іх на казахстанскую рэламу не будуць, бо закон забараняе любую рэкламу на гэтых каналах. У выніку замест рэкламных паўзаў гледачы, хутчэй за ўсё будуць глядзець або чорны экран, або застаўкі.

Гэта смелы крок Нурсултана Назарбаева. 75% насельніцтва Казахстана глядзелі расійскія тэлеканалы, у якія Масква ўкладае касмічныя сродкі.

Расійскае ТВ у выніку прывязвае аўдыторыю суседніх краін да расійскага ідэалагічнага і культурнага поля.

У 2014 годзе трансляцыю расійскіх тэлеканалаў спыніла Украіна. Гэта дапамагло ёй выстаяць у гібрыднай вайне з Масквой. Менавіта праз тэлебачанне рускамоўных жыхароў краіны падбухторвалі на бунт.

У Беларусі ў кабельных сетках даступныя ўсе расійскія каналы, але не ідзе ніводзін польскі, украінскі, брытанскі ці амерыканскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?