Сёння ва ўсіх школах праходзяць навагоднія ранішнікі. «Наша Ніва» завітала ў беларускамоўную гімназію №23 Мінска на ранішнік 2-х класаў.
Дзеці з задавальненнем паўдзельнічалі ў мерапрыемстве, а пасля чыталі беларускамоўныя вершы Дзеду Марозу. Як гэта было глядзіце ў відэарэпартажы.
У абодвух класаў вучні ахвотна чыталі вершы на беларускай мове. Больш уразіла тое, што некаторыя вучні чыталі вершы ўласнага сачынення.





