Як паведамілі AUTO.TUT.BY відавочцы, па Партызанскім праспекце ехаў трактар з прычэпам, які на скрыжаванні з вуліцай Маладзёжнай выехаў на «сустрэчную». Там ён сутыкнуўся з двума аўтамабілямі. Пасля гэтага трактар перакуліўся на бок.
Трактарыста ў несвядомым стане дасталі з кабіны. Медыкі спрабавалі рэанімаваць мужчыну, але ім гэта не ўдалося - кіроўца памёр. Высвятляюцца прычыны яго гібелі — магчыма, мужчыне стала дрэнна з сэрцам яшчэ да ДТЗ. На месцы аварыі працуе міліцыя.