На пачатку месяца кіраўніцтва БДУ выклікала ўсіх перапісаных удзельнікаў шэсця для прафілактычных размоў. Тады ўсё абышлося вусным папярэджаннем кіраўніцтва.

Нядаўна аднаго з удзельнікаў суд Маскоўскага раёна Мінска пакараў штрафам у 25 базавых велічыняў (4,5 мільёны рублёў). Сёння ж яшчэ аднаму студэнту, які быў на маршы, уручылі позву ў той жа суд Маскоўскага раёна. Пра гэта напісаў сам студэнт Глеб Вайкуль на сваёй старонцы Укантакце.

Глебу былі дасланыя сама позва і копія пратакола.

У пратаколе пішацца, што Вайкуль Г.У. удзельнічаў у несанкцыянаваным мітынгу, размахваў бел-чырвона-белай стужкай, чым парушыў парадак правядзення масавых мерапрыемстваў.

Сам жа Глеб не прызнае сваёй віны ў тым, што ён парушыў заканадаўства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?