У 2016 годзе падыходы да змены кошту жыллёва-камунальных паслуг для насельніцтва не зменяцца. Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін па выніках выязнога семінара па рэфармаванні ЖКГ, які адбыўся ў Мінску.

«Падыходы не мяняюцца. 1 студзеня 2016 г будзе павелічэнне, якое захаваецца на працягу года. Калі казаць пра індэксацыю, то за чацвёрты квартал яе пакуль не бачым», - адзначыў Анатоль Калінін.

Згодна з указам № 550 павелічэнне тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі за год не можа перавысіць 5 даляраў у эквіваленце па сярэднегадавым курсе. Разлік бярэцца на сям'ю з трох чалавек, якая жыве ў тыпавой двухпакаёвай кватэры пры нарматыўным спажыванні рэсурсаў.

Таксама дакументам устанаўліваецца штоквартальная індэксацыя субсідаваных дзяржавай цэн і тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі, якія аказваюцца насельніцтву, на працягу фінансавага года з улікам росту даходаў насельніцтва ў памерах, якiя не перавышаюць фактычна складзеных тэмпаў росту намінальнай налічанай заработнай платы па Беларусі за папярэдні квартал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?