Шосты дзень запар у Беларусі фіксуюцца тэмпературныя рэкорды. У Віцебску 24 снежня было +6,6 градуса цяпла. Новыя рэкорды зарэгістраваныя таксама ў Мінску — 6,8 і Магілёве — таксама +6,8 (6,5 у 1960). Цяплей за ўсё было ў чацвер у Васілевічах — 9,1 градуса вышэй за нуль, паведамляе БелаПАН.
Ад нядзелі сіноптыкі абяцаюць пахаладанне, снегапады і нават завеі.
А вось што будзе далей? Тут меркаванні сіноптыкаў падзяліліся.
Мадэль надвор'я GFS, якой карыстаецца беларускі сайт meteoinfo.by, прагназуе, што ў навагоднюю ноч схаладае да мінус 20.
А мадэль надвор'я СМС, на аснове якой дае сінаптычныя дадзеныя Gismeteo, прагназуе ў навагоднюю ноч мінус 16, затое ў ноч на 2 студзеня — мінус 18.
Самы лагодны — сайт accuweather.com. Ён прагназуе да мінус 14 у ноч на 1 студзеня.





