Беларускі парфумер стварыў туалетную ваду ў гонар прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, паведамляецца на старонцы часопіса Leaders ў Facebook.

Парфума, прэзентаваная ў Маскве, названая Leaders Number One. «Менавіта вобраз расейскага лідара натхніў беларускага парфумера Уладзіслава Рыкунова на стварэнне водару», — падкрэслілі ў часопісе.

Цана флакона складзе каля 6 тысяч расійскіх рублёў (1,5 млн беларускіх рублёў) за 100 мл. Усяго выпушчана некалькі тысяч флаконаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?