Інтэрнэт-сайт рэзідэнцыі беларускага Дзеда Мароза dzedmaroz.by узламаны ўжо некалькі месяцаў.

Узломшчык пад псеўданімам Насім Пашчыка (Nassim Patchika) цалкам змяніў знешні выгляд галоўнай старонкі сайта. Адбылося гэта яшчэ ўлетку 2015 года.

Хакер пакінуў на сайце паведамлення «Мусульмане — не тэрарысты» і «Свабоду Палестыне». Таксама цяпер сайт перапоўнены рэкламнымі блокамі і прайграе песню на арабскай мове, ўслаўляючы Палестыну.

Так сайт навагодняга чараўніка выглядае цяпер…

…а так сайт выглядаў летам

Раней сайт публікаваў інфармацыю аб працы рэзідэнцыі беларускага Дзеда Мароза. Іншага прадстаўніцтва ў дзядулі ў сетцы няма.

Паводле дадзеных сэрвісу whois, адміністратарам дамена значыцца РУП «Белтэлекам». Апошняе абнаўленне на сайце адбылося 30 ліпені 2015 (хутчэй за ўсё, гэты дзень і быў датай ўзлому).

Сам хакер не пакінуў кантактаў, па якіх з ім можна звязацца, спасылка на яго профіль у Facebook неактыўная. Мяркуючы па паведамленнях, якія ён пакідаў на іншых узламаных сайтах, Пашчыка нарадзіўся ў Алжыры і ўзломвае сайты, каб нагадаць адміністратарам аб бяспецы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?