Банк развіцця Беларусі завяршыў неабходныя працэдуры па адкрыцці прадстаўніцтва ў Вялікабрытаніі.

Як паведамляе прэс-служба Банка развіцця, цяпер у лонданскім Сіці будзе аперыраваць першы і адзіны офіс фінансавага інстытута з Рэспублікі Беларусь.

«Ёсць маса агульнавядомых аргументаў, чаму мы выбралі Лондан для сваёй прысутнасці. Рэспубліка Беларусь становіцца аб'ектам усё больш пільнай увагі з боку міжнародных інвестыцыйных банкаў, фондаў і кампаній. Цікавасць да нашай дзяржавы расце, мы гэта выразна адчуваем. Таму Банк развіцця, як адзін з апорных беларускіх фінансавых інстытутаў, нацэлены быць «на вастрыі» ўсіх гэтых працэсаў», — пракаментаваў падзею старшыня праўлення Банка развіцця Сяргей Румас. 

«Базавы прынцып, на які мы абапіраліся ў працэсе мадэліравання фармату працы нашага лонданскага офіса: прадстаўніцтва — гэта не проста шыльда на дзвярах у прэстыжным раёне, гэта інструмент для камунікацый, эфектыўнага, гнуткага і рацыянальнага вядзення бізнесу ў рэгіёне», — дадаў ён.

У залежнасці ад мэтавых арыенціраў прадстаўніцтва зможа праводзіць мерапрыемствы любога фармату, ад прыватных перамоў да буйных форумаў і прэзентацый, і выкарыстоўваць адпаведны ўзровень неабходнага сэрвісу. Для гэтага аператар дзелавога комплексу, у якім размешчана прадстаўніцтва, дае спектр самых сучасных тэхналагічных, камунікацыйных, адміністратарскіх і іншых спадарожных рашэнняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?