Фота Франс прэс.
Вандалы разбілі вокны і паламалі мэблю ў мусульманскім малітоўным доме на французскім востраве Корсіка, перадае Associated Press. Яны таксама спрабавалі спаліць святыя кнігі, у тым ліку Каран, але ён не згарэў.
Акрамя таго, яны ішлі і білі вокны ў мусульманскім квартале, піша газета «Монд».
«Arabi fora» — «Арабы, прэч!» — скандавалі яны па-карсіканску.
Французскі прэм'ер-міністр Манюэль Вальс асудзіў напад на малітоўны дом і падкрэсліў, што апаганьванне месцаў для малітваў недапушчальна і незаконна.
Дзейнічала невялікая група дэманстрантаў з ліку тых, хто выйшаў на вуліцы горада Аяча пасля сітуацыі напярэдадні, калі нейкія людзі, меркаване, мусульмане, паранілі трох супрацоўнікаў экстранных службаў.





