На жодзінскім прадпрыемстве ТДА «Белаўтазапчастка» заробак выплачваюць з пратэрміноўкай. За кастрычнік гэтага года супрацоўнікі прадпрыемства атрымалі пакуль частку заробкаў — па 750 000 рублёў.
Са снежня 2014 года на ТДА «Белаўтазапчастка» пачаліся пратэрміноўкі заработнай платы ў сувязі са створанай дэбіторскай запазычанасцю. Пракуратура Жодзіна ў гэтым пытанні праводзіла праверкі, былі вынесеныя адпаведныя прадпісанні.
— Выплаты робяцца па меры паступлення на прадпрыемства грашовых сродкаў ад контрагентаў, — інфармуе старэйшы памочнік пракурора Яна Хоміч.
Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы наклаў штраф на дырэктара кампаніі. Акрамя таго, штраф быў накладзены і на само прадпрыемства.
— Я нават не ведаю, як мы выжываем. У нас ёсць сямейныя пары, якія працуюць на прадпрыемстве. За кастрычнік рабочым выплачаны заробак па 750 000 рублёў (прыкладна $40), — распавёў рабочы прадпрыемства Уладзімір.
* * *
Жодзінскае прадпрыемства ТДА «Белаўтазапчастка» выпускае гідраманіпулятары рознай грузападымальнасці, займаецца вытворчасцю гідраўлічных цыліндраў для айчыннай і замежнай тэхнікі, а таксама вытворчасцю сталёвых бясшоўных труб.





