У Сербіі ў рамках расследавання справы аб карупцыі арыштаваныя 79 чалавек. Пра гэта на спецыяльнай прэс-канферэнцыі заявіў міністр унутраных спраў краіны Небайша Стэфанавіч.
Паводле яго слоў, шкода ад дзеянняў падазраваных у карупцыі складае каля 100 мільёнаў еўра.
У ліку арыштаваных апынуўся былы міністр сельскай гаспадаркі, яго намеснікі, а таксама кіраўнікі муніцыпалітэтаў і кіраўнікі буйных прадпрыемстваў. Праваахоўныя органы падазраюць іх у атрыманні і дачы хабараў, злоўжыванні службовым становішчам, адмыванні грошай.
Як распавёў Стэфановіч, расследаванне вялося з 2004 года. «Аперацыя працягнецца, і нікому не будзе літасці», — падсумаваў міністр.





