Беларус Вадзім Савішчаў, які ваяваў на баку баевікоў «ДНР», падарваўся на міне падчас захопу пасёлка Камінтэрнава.
Пра гэта «Укантакце» паведаміў адзін з баевікоў Дзмітры Сакерын.
«Вадзім Савішчаў. Мінчук. Мой сябар і зямляк. Загінуў пад Камінтэрнавам 24.12.2015. Разарвала мінай напалову», — напісаў ён.
Вадзім Савішчаў нарадзіўся ў 1987 годзе ў Мінску. У яго засталося малое дзіця. «Укантакце» быў удзельнікам суполкі «Спецназ В/Ч 3214»





