Мінскія «Цмокі» прайгралі ў чарговым матчы турніру «Адзіная ліга ВТБ» (16 камандаў гуляюць у два колы) краснадарскаму «Лакаматыву-Кубані» з лікам 50:80.
У мінчукоў пяць перамогаў і восем паразаў.
3 студзеня «Цмокі» ў гасцях гуляюць з «Ніжнім Ноўгарадам», 6 студзеня ў мінскім Палацы спорту ў рамках іншага турніру Ліга ФІБА «Цмокі» згуляюць з аўстрыйскім «Гюсінгам».
9 студзеня — матч у Мінску супраць «Калева» (Адзіная ліга ВТБ).





