На чэмпіянаце свету па хакеі сярод моладзі, што праходзіць у Фінляндыі, зборная Беларусі стартавала з паразы. Падапечныя Аляксандра Бяляўскага 26 снежня прайгралі гаспадарам спаборніцтваў з лікам 0:6 (0:0, 0:1, 0:5).
У нядзелю беларусы гуляюць са Славакіяй (17:00).
У нашай групе таксама выступаюць Расія (29 снежня) і Чэхія (30 снежня).
У 1/4 фіналу выходзяць 4 каманды, а найгоршая згуляе ў матчы за выжыванне ў эліце.





