Паводле святочнага сцэнара, дзетак прывіталі казачныя персанажы — дзік, снегавік і мядзведзь. Праз гульні і конкурсы героі батлейкі распавялі дзецям пра Божае нараджэнне і сэнс свята Раства. Іншыя персанажы-аніматары: Зорка, Ірад, Мудрэц падвялі ўдзельнікаў да кульмінацыйнай падзеі пастаноўкі — каляднай батлейкі.
«Ян Прадвеснік» — адна з беларускамоўных цэркваў. Сярод яе прыхаджанаў - вядомыя ў нацыянальным руху асобы Наста і Зміцер Дашкевічы, Андрусь Кім, Аляксей Шэін, Дзяніс Садоўскі, Зміцер Хведарук. У пропаведзях і малітвах царквы «Ян Прадвеснік» часта гучаць актуальныя для беларускага грамадства пытанні.
Ікон пратэстанты не прызнаюць.
Цікава, што ў царкве вісяць старадаўнія беларускія гербы.





