Эколагі б'юць трывогу: апошнія гады рэзка знізіўся ўзровень вады ў возеры Чырвоным, што на Гомельшчыне, піша гомельскі партал «Моцныя навіны».

Апошнія гады балаты вакол возера былі месцам актыўнай меліярацыі для здабычы торфу.

У той жа час зніжэнне ўзроўню вады можа быць звязана і з дзейнасцю рыбгаса, што стварыў штучныя ставы і часам спускае з іх ваду ў Прыпяць.

Эколагі пакуль не могуць назваць канкрэтную прычыну змяльчэння трэцяга памерам возера Беларусі: большыя за яго ў нас толькі Нарач і Асвейскае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?