Прэзентацыя кнігі адбудзецца 29 снежня ў 19.00 па адрасе вул. Вялікая Траецкая, 16.
Назва кнігі, безумоўна, інтрыгуючая і правакацыйная. Гаворка ў ёй ідзе пра паўстанне беларускай свядомасці як з’явы нацыянальнага маштабу, што стала неабходнай перадумовай для пераходу да мэтанакіраванай барацьбы за нацыянальнае існаванне.
«Нараджэнне беларускай Гародні» трапна акрэслівае і паказвае тыя супярэчлівыя варункі эпохі, у якіх павінны былі прабіваць сабе дарогу першыя носьбіты беларускай самасвядомасці. Андрэй Чарнякевіч нібы разрэзвае рэальнасць стогадовай даўніны і спрабуе знутры зразумець характар і сутнасць развіцця беларускае справы.
Тут выдатна адлюстроўваецца атмасфера часу, у якой існавалі беларускія актывісты – моцны ціск знешніх сілаў у выглядзе бальшавікоў і палякаў, тонкая гульня дзеля ўмацавання пазіцый з літоўцамі і ўкраінцамі.
Чытаць таксама: Зброя, грошы, наркотыкі і алкаголь у беларускім руху пачатку ХХ ст.





