У ноч на панядзелак, 28 снежня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі пачалася зіма, прагназуюць сіноптыкі Гідрамета.
Фота twitter.com/SwedPaul
Тэмпература паветра і ноччу, і днём будзе мінусавой (у Мінску чакаецца ад 3 да 5 градусаў марозу ноччу і ад 1 да 3 градусаў днём). Часам ападкі (снег, мокры снег).
Цёплае надвор'е захаваецца 28 сьнежня толькі ў заходніх раёнах краіны. У Гродне чакаецца 2-4, у Брэсце - да 7 градусаў вышэй за нуль.
З 29 снежня чакаецца ўзмацненне маразоў: на большай частцы тэрыторыі краіны ў начныя гадзіны слупок тэрмометра апусціцца да мінус 7—14 градусаў, 30 снежня — да мінус 15-17 градусаў.
Днём будзе 2-8 градусаў ніжэй за нуль, дадае БелТА.





