Чытачка «Рэгіянальнай газеты» Таццяна Уладыка даслала ў рэдакцыю фотаздымкі печкі, якую Таццяна распісвалі разам з бацькам Канстанцінам.
– Вышыванку на печцы прапанаваў зрабіць тата, ён некалькі месяцаў выношваў гэтую ідэю. Марыў пра вышыванку, – кажа Таццяна. – Увесь рамонт печкі заняў тыдзень, саму вышыванку, эскіз якой сцягнулі з інтэрнета, наносілі на печку тры дні.





