Акцёр і комік Саша Барон Коэн і яго жонка Айла Фішэр перадалі значную суму грошай дабрачынным арганізацыям, што займаюцца дапамогай сірыйцам і сірыйскім бежанцам.
Муж і жонка перадалі паўмільёна даляраў Save The Children, якая займаецца абаронай правоў дзяцей па ўсім свеце, для выкарыстання ў рамках праграмы вакцынацыі дзяцей на поўначы Сірыі ад адзёру.
Эпідэмія пагражае 250 тысячам дзяцей.
Яшчэ паўмільёна даляраў Барон-Коэн з жонкай ахвяравалі Міжнароднаму камітэту выратавання (IRC), які дапамагае бежанцам па ўсім свеце, у тым ліку і бежанцам з Сірыі.
IRC быў заснаваны ў 1933 годзе па ініцыятыве Альберта Эйнштэйна для дапамогі бежанцам у Еўропе.
Грошы Сашы Барона Коэна пойдуць на дапамогу бежанцам у Сірыі і суседніх краінах.





