Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў закон, які дазваляе праходжанне вайсковай службы па кантракце ў Нацгвардыі замежнікам і асобам без грамадзянства, якія на законных падставах знаходзяцца на тэрыторыі Украіны.

Дакумент таксама ўключае палажэнне аб тым, што камандуючага Нацгвардыі прызначае прэзідэнт па прадстаўленні міністра ўнутраных спраў Украіны.

Раней замежнікі, якія ваявалі ў добраахвотніцкіх батальёнах у падраздзяленнях МУС і Нацгвардыі, заяўлялі, што прыняты ў кастрычніку закон аб службе ва ўзброеных сілах Украіны не дазваляе ім заключыць кантракт з Нацыянальнай гвардыяй.

У прыватнасці, байцы палка Нацгвардыі «Азоў» праводзілі акцыі пратэсту, паколькі прадстаўнікі падраздзялення без украінскага грамадзянства не маглі працягнуць службу.

У снежні 2014 года, выступаючы ў парламенце, прэзідэнт Пятро Парашэнка абвясціў, што прадаставіць сваім указам грамадзянства «беларусам, расейцам, якія са зброяй у руках абаранялі гонар і незалежнасць» Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?