Tut.by
Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.
Марознае надвор'е абумовіць набіраючы сілу Скандынаўскі антыцыклон.
У аўторак, 29 снежня, месцамі пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3 -9°С, пры праясненнях -10 -13°С; максімальная днём -1 -7°С.
У сераду без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -7 -14°С, месцамі -15 -17°С; максімальная днём -2 -8°С.
У чацвер, 31 снежня, без істотных ападкаў. На дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -9 -15 ° С, месцамі -16 -18 ° С; максімальная днём -4 -10 ° С.
Новы год сустрэнем з марозам і невялікім снегам, на дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -9 -15 ° С, месцамі -16 -18 ° С; максімальная днём -5 -10 ° С, у асобных раёнах да -12°С.
У Менску: магчымы невялікі снег. Тэмпература ноччу -11 -13°С, днём -7 -9°С.
Да канца тыдня чакаецца далейшае ўзмацненне маразоў.
У суботу і нядзелю ў асобных раёнах кароткачасовы снег. На дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -12 — -19°С, пры праясненнях да -20 — -23°С; максімальная днём -8 — -15°С, месцамі да -17°С.





