Дабрабыт Беларусі складваецца з поспехаў людзей, якія не адступаюць перад праблемамі. Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод.

Узнагароджанне найлепшых работнікаў краіны напярэдадні Новага года ўжо стала добрай традыцыяй. Сёння ў Палацы Незалежнасці зноў адзначаліся найбольш яркія дасягненні беларусаў. «Дабрабыт Беларусі складваецца, вядома ж, з поспехаў канкрэтных людзей: рабочых, служачых, кіраўнікоў. Тых, хто не апускае рукі, не адступае перад праблемамі, а шукае шляхі іх вырашэння», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэты год быў вельмі няпростым. «Сусветны крызіс, цяжкасці ў нашых дзелавых партнёраў, сяброў, суседзяў негатыўна адбіліся на беларускай эканоміцы. Тым каштоўней дасягненні калектываў, якія здолелі ў гэтых нялёгкіх умовах не толькі выстаяць, але і выйсці на больш высокія рубяжы ў сваёй прафесійнай дзейнасці», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?