Павышэнне пенсійнага парога ў будучым непазбежна. Такую думку выказала ў інтэрв'ю БЕЛТА намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава.

«Прэзідэнт Беларусі неаднаразова адзначаў, што павялічваць пенсійны ўзрост трэба, але пры ўмове, што людзі выкажуцца «за», - адзначыла віцэ-прэм'ер. - Сапраўды, пенсійны ўзрост у нас нізкі. Ён не ўлічвае ні эканамічных рэалій, ні тую акалічнасць, што расце сярэдняя працягласць жыцця і, адпаведна, падаўжаецца перыяд атрымання пенсіі. Так, жанчыны атрымліваюць пенсію ў сярэднім больш як 25 гадоў. Пры гэтым большасць з іх, дасягнуўшы 55 гадоў, прадаўжае працаваць. Я мяркую, што да пытання аб павышэнні пенсійнага парога ў будучым мы прыйдзем так ці інакш».

Яна канстатавала, што на выплату пенсій працуючым пенсіянерам накіроўваюцца вялікія фінансавыя рэсурсы. «А гэтыя сродкі маглі б пайсці на павелічэнне пенсій тым, хто сапраўды ўжо не можа працаваць і ў каго пенсія - адзіная крыніца даходу, - сказала Наталля Качанава. - Па нашым заканадаўстве, пенсія працуючым пенсіянерам абмяжоўваецца нязначна. Пры гэтым памер зарплаты, што атрымлівае пенсіянер, не ўплывае на памер пенсіі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?