Пакупкі ў расійскіх інтэрнэт-магазінах зараз можна аплачваць праз Адзіную разліковую інфармацыйную прастору (АРІП). Гэта стала магчымым дзякуючы падключэнню да АРІП «Яндэкс.Касы», паведаміла прэс-служба сэрвісу «Яндэкс.Грошы». 

Аплату такім чынам ужо прымаюць больш за тысячу расійскіх інтэрнэт-магазінаў і анлайн-сэрвісаў. 

Тэхнічным партнёрам «Яндэкс.Касы» пры падключэнні да АРІП стаў беларускі «Альфа-Банк». 

У «Альфа-Банку» растлумачылі, што новая тэхналогія будзе даступная ўсім жыхарам (не толькі кліентам банка) і закліканая стымуляваць цікавасць насельніцтва да аплаты тавараў праз АРІП. Гэта таксама дазволіць павысіць узровень фінансавай бяспекі пакупнікоў: звесткі карт-рахунку зараз не трэба ўводзіць на сайце інтэрнэт-магазіна. 

Раней праз «Яндэкс.Касу» карыстальнікі з Беларусі маглі плаціць за анлайн-пакупкі ў Расіі толькі з банкаўскіх карт і электронных кашалькоў. Зараз яны змогуць выбраць найбольш зручны спосаб аплаты — з карт, кашалькоў, праз інтэрнэт-банкінг ці наяўнымі грашыма ў найбліжэйшых пунктах банкаўскага абслугоўвання. Сёння АРІП аб'ядноўвае 24 беларускія банкі, у якіх можна плаціць праз інтэрнэт-банкінг, а таксама больш за 14 тыс. пунктаў прыёму наяўных грошай: касы, банкаматы, інфакіёскі і тэрміналы. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?