У сераду, 30 снежня, у Беларусі на некаторых участках дарог захаваецца галалёдзіца.
Чакаецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўночны 3—8 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 7—13 градусаў марозу, месцамі чакаецца 14—19 градусаў ніжэй за нуль. Днём будзе ад мінус 2 да мінус 8.





