Зміцер — ураджэнец Мар'інай Горкі. Калі яму было 23 гады, ён быў статным хлопцам. Высокі прыгажун у форме (ён служыў у міліцыі) выклікаў павагу і прыцягваў да сябе дзяўчат.
Зміцер хутка нагуляўся, ажаніўшыся з 18-гадовай дзяўчынай, якая нарадзіла яму сына.
Прайшло пару месяцаў ад нараджэння дзіцяці, як жыццё хлопца ледзь не абарвалася — ён пабачыў адкрытую трансфарматарную будку і па дурасці зайшоў туды, хацеў разабрацца.
Яго ўдарыла токам, разрад прайшоў праз галаву, выпаліўшы твар і вочы.
Так мясцовы Ален Дэлон у момант стаў інвалідам.
Неўзабаве яго кінула і жонка — навошта маладой дзяўчыне муж, які не бачыць, і ў якога знявечаны твар?
Мінула 20 гадоў. Што з тым хлопцам цяпер? Шчаслівае, сапраўднае каханне, насычанае жыццё… Глядзіце відэа.





