Праўда, гаворка не пра беларускія прадукты, як можна падумаць, а пра ўкраінскія. Мена — райцэнтр у Чарнігаўскай вобласці Украіны. «Менскі сыр» — брэнд мясцовага малаказавода.
Агулам 10 украінскіх малаказаводаў прайшлі выпрабаванні якасці і атрымалі права экспарту сваёй прадукцыі ў ЕС. Пра гэта паведамляецца на сайце Еўракамісіі.