Тэрмін рэалізацыі ў Беларусі астаткаў аўтазапчастак без дакументаў аб пацвярджэнні адпаведнасці тэхнічнаму рэгламенту «Аб бяспецы колавых транспартных сродкаў» (ТР МС 018/2011) прадоўжаны да 1 студзеня 2017 года. Аб гэтым заявіў сёння журналістам старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Віктар Назаранка.

«Мы працуем па тэхрэгламентах на колавыя транспартныя сродкі, з новага года ў гэты механізм уключаюцца пастаўшчыкі аўтакампанентаў, запасных частак. Прынята рашэнне, што запасныя часткі, якія былі завезены да 1 студзеня 2016 года, будуць распрададзены без дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці да 1 студзеня 2017 года. Усе, што пасля гэтай даты, - павінны будуць мець адпаведныя сертыфікаты, дэкларацыі, як гэта прадугледжана рэгламентам», - адзначыў Віктар Назаранка.

Як растлумачылі ў прэс-службе Дзяржстандарту, рашэнне аб прадаўжэнні тэрмінаў змешчана ў змяненні нумар 5 да тэхнічнага кодэкса ўстаноўленай практыкі ТКП 5.2.26-2014 «Нацыянальная сістэма пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь. Пацвярджэнне адпаведнасці прадукцыі патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза». Прадугледжваецца магчымасць рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі кампанентаў транспартных сродкаў, вырабленых у краіне або ўвезеных па таварасуправаджальных дакументах на яе тэрыторыю да 1 студзеня 2016 года, без дакументаў аб пацвярджэнні адпаведнасці патрабаванням ТР МС 018/2011 і без маркіроўкі знакам ЕЭК да 1 студзеня 2017 года.

«Гэта норма распаўсюджваецца на кампаненты транспартных сродкаў, якія раней не падлягалі абавязковаму пацвярджэнню адпаведнасці ў Беларусі да ўступлення ў сілу тэхнічнага рэгламента Мытнага саюза «Аб бяспецы колавых транспартных сродкаў» (ТР МС 018/2011), гэта значыць да 1 студзеня 2015 года», - растлумачылі ў прэс-службе Дзяржстандарту.

Пералік кампанентаў, якія да выпуску ў абарачэнне на тэрыторыі ЕАЭС павінны прайсці працэдуры пацвярджэння адпаведнасці патрабаванням бяспекі, устаноўленым у гэтым дакуменце, вызначаны тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза «Аб бяспецы колавых транспартных сродкаў». Да такіх працэдур адносяцца сертыфікацыя або дэклараванне адпаведнасці непасрэдна вытворцам (яго афіцыйным прадстаўніком) або імпарцёрам.-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?