Былы губернатар штата Нью-Ёрк (1995—2006) рэспубліканец Джордж Патакі ў аўторак, 29 снежня, абвясціў пра завяршэнне свайго ўдзелу ў прэзідэнцкай гонцы.

«Сёння канец майго шляху да Белага дому, бо я спыняю сваю кампанію па вылучэнні на пасаду прэзідэнта. Я ўпэўнены, мы можам абраць вернага чалавека», - сказаў 70-гадовы Патакі, які займае адно з апошніх месцаў у рэйтынгу папулярнасці сярод рэспубліканцаў.

Пры гэтым Патакі паабяцаў не падтрымліваць цяперашняга фаварыта сярод рэспубліканцаў Дональда Трампа, калі ён будзе вылучаны на пасаду прэзідэнта ў 2016 годзе. На думку Патака, Трамп непрыдатны для гэтай пасады.

Выбары 45-га прэзідэнта ЗША пройдуць 8 лістапада 2016 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?