Фота Радыё Свабода

Рэжысёра Міхаіла Каўко, які правёў перформанс з падпальваннем рук каля мінскай ратушы 25 снежня, выклікаюць у Цэнтральнае РУУС сталіцы.

Як паведаміў Каўко на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», яму патэлефанавалі на мабільны тэлефон і запрасілі прыйсці 30 снежня ў міліцыю: «Я спытаў, якая падстава для майго выкліку, на што быў атрыманы адказ: з вамі проста хочуць пагутарыць наконт артыкулаў, якія з`явіліся ў прэсе, і даведацца пра падрабязнасці». 

Нагадаем, навучэнец мастацкай студыі пры «Свабодным тэатры» падпаліў свае рукі ў спецыяльных пальчатках у знак пратэсту супраць таго, што людзі з праблемамі слыху не могуць выклікаць сабе хуткую дапамогу. На маладым чалавеку былі два плакаты. Спераду — «Грамадства глухіх: мы будзем гарэць — ім будзе пляваць!». На спіне — «У Беларусі людзі з парушэннем слыху не могуць выклікаць службы экстраннай дапамогі». 

Як паведаміў акцёр, Беларускае таварыства глухіх прапанавала гарадскім уладам стварыць спецыяльны кол-цэнтр з перакладчыкамі, каб можна было прымаць паведамленні па скайпе, але Мінгарвыканкам адмовіўся фінансаваць гэты праект. У адказ прапанавана набываць бранзалеты з кнопкай выкліку, якія каштуюць 1,5—2 млн. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?