У кастрычніку 44-гадовы мінчанін у чацверты раз абакраў лецішча сваіх суседзяў па дачным кааператыве ў Валожынскім раёне.

Мужчына, раней неаднаразова судзімы, прыехаў восенню на дачу. Узяў сякеру і пайшоў да сваіх суседзяў, якія жылі праз плот ад яго. Сякерай узламаў металічныя ралеты, залез у дом. Адтуль скраў адзежу на суму больш за восем мільёнаў рублёў.

Мужчыну затрымалі, ён асуджаны на 2,5 года зняволення.

– Цікава, што раней гэты мужчына быў судзімы чатыры разы. І ўсе чатыры разы за крадзяжы з дачных дамоў суседзяў. Краў мінчанін чамусьці толькі восенню, – расказаў «Рэгіянальнай газеце» старшы следчы Валожынскага РАСК Сяргей Лапцік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?