У цэнтры Мінска днём 30 снежня былі ачэпленыя Міхайлаўскі сквер і вуліца Ленінградская, што каля чыгуначнага вакзала. Была знойдзена сумка з гайкамі і балтамі.
Паведамленне з'явілася каля 12:00. Аднак па перыметры сквера спачатку хадзілі людзі, а транспарт працаваў у звычайным рэжыме.
12:40
Прыехала група размініравання з сабакам. Саперы перагаворваліся: «У кустах знайшлі сумку, у кішэнях — шайбы і балты».
12:45
Людзей папрасілі вызваліць прыпынак, была перакрыта вуліца Ленінградская.
12:50
Але, як высветлілася, гэта проста нейкі будаўнік забыўся на сваю сумку — у ей вопратка, дэталі.
Пасля 12:50 рух быў адноўлены, а людзей пусцілі праз парк.





