Жыхар Ракаўскага сельсавета святкаваў свой 61-ы дзень нараджэння.
Адзначаў ён дзень нараджэння ў кампаніі сваёй сужытніцы. У разгары застолля паміж мужчынам і жанчынай адбылася сварка. Імяніннік усклікнуў: «Ды гары яно ўсё гарам!». Збегаў за каністрай з бензінам, выліў яго пасярод пакоя і кінуў запалку.
У выніку гэтага вар’яцтва дом і ўся маёмасць згарэлі цалкам.
Жанчыну, якая пазбавілася ўсяго, забралі да сябе жыць сваякі. А мужчына чакае рашэнне суда па артыкуле 218 частка 2 – «Знішчэнне маёмасці агульнанебяспечным спосабам».
– І калі суд вынесе максімальную меру пакарання, то на волі мужчына сустрэне толькі свой 71 год нараджэння, – падсумаваў старшы следчы Валожынскага РАСК Сяргей Лапцік.





