Традыцыйная беларуская Ялінка Нашых дзетак запрашае 3 студзеня! 

11:00 Карагоды са Святым Мікалаем для маленькіх. 

12:00 Выступае гурт «Без секунднай стрэлкі», а ў гэты час Святы Мікалай ладзіць аўдыенцыі для маленькіх сяброў. 

13:00 Святочная дыскатэка для падлеткаў. 

15:00 Пасядзелкі бацькоў (афтапаці )))). 

Традыцыйна бацькі клапоцяцца, каб Святы Мікалай не памыліўся з падарункам (купляюць жаданае, загортваюць і падпісваюць вялікімі літарамі). 

Праз увесь час: майстар-класы, пачастункі і калядны кірмашык. Запрашаем вас і вашых дзетак прыносіць на кірмашык свае калядныя і навагоднія творы. Запрашаем таксама далучыцца да арганізацыі і дапамагчы з правядзеннем свята. 

На працягу ўсяго часу будзе працаваць Калядная дызайнерская фотазона: магчымасць паўдзельнічаць у сямейнай святочнай фотасэсіі. 

Свята адбудзецца на Фабрыцыуса, 4 (Imaguru), гэта ля метро «Інстытут культуры». 

Для даведак: (029) 632-27-43.

Папярэдні запіс абавязковы! Запіс праз dzietki.by/forum.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0