president.gov.by
На рэформах сёння настойваюць тыя, каму патрэбныя развал, мітусня, бязладзіца. Пра гэта заявіў сёння журналістам Аляксандр Лукашэнка.
«Тады можна і да ўлады прыйсці, тады можна павярнуць краіну ў іншы бок. Гэтага не будзе. Краіна будзе ісці ў тым кірунку, у якім лічаць патрэбным, каб яна ішла, беларускія людзі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
У якасці прыкладу правільнага рэфармавання, мадэрнізацыі кіраўнік дзяржавы прывёў ахову здароўя. Наведваючы сёння радзільны дом 5-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, абсталяваны самым сучасным абсталяваннем, ён звярнуў увагу, што гэта паказчык таго, як дзяржава клапоціцца пра будучыню краіны.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі заўсёды былі добрыя дактары і дастойныя ўстановы аховы здароўя, а да гэтага часу ўдалося вырашыць праблему з іх абсталяваннем. Укладанні ў медыцыну далі пазітыўныя вынікі — узровень дзіцячай смяротнасці ў Беларусі за 10 гадоў знізіўся ў 2,5 разу і па выніках гэтага года склаў 3 праміле, за бягучую пяцігодку зарэгістраваны адзін выпадак смерці парадзіхі па акушэрскіх прычынах.
«Вось і ўся рэформа, так будзем рэфармавацца, мадэрнізавацца па ўсіх напрамках», — падкрэсліў ён.
Ён дадаў, што дзяржава і далей будзе падстаўляць плячо, знаходзіць любыя рэсурсы для тых, хто мае патрэбу. Беларусы могуць заўсёды разлічваць на падтрымку ў гэтым плане, рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.





