Мінскі студэнт-рэжысёр Міхаіл Коўка, які правёў перформанс з падпальвання рук ля мінскай ратушы 25 снежня, аштрафаваны на 3,6 млн. рублёў.

Яго адміністрацыйную справу 30 снежня разгледзела суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Вікторыя Шабуня. Як паведамляюць праваабаронцы, Коўка быў абвінавачаны згодна з часткай 2 артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (арганізацыя несанкцыянаванага мерапрыемства) і аштрафаваны на 20 базавых велічынь.

Сваім учынкам студэнт хацеў прыцягнуць увагу да таго, што ў Беларусі людзі з праблемамі слыху не могуць выклікаць хуткую дапамогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?