«Мяцеліца» — конкурс беларускіх народных танцаў.
Зімовая пілігрымка ў Росіцы.
Папулярызатары беларускай мовы зладзілі ў Мінску Дзень роднай мовы.
У сакавіку беларусы назіралі сонечнае зацменне.
Студэнты БДУ назіраюць за сонечным зацменнем.
Чайкі ля Траецкага. Вясна. Мінск.
Спаборніцтвы па экстрэмальным бегу «Бізон», Жодзіна.
Адкрыццё сезону фантанаў у Мінску.
Майскія святы ў Мінску: картэж элітных аўто з Масквы.
Трэш Перамогі: у мерапрыемстве да 70-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне па мінскім чыгуначным вакзале вадзілі актора, які граў «палоннага немца».
Віктар Казько атрымаў прэмію імя Ежы Гедройца за кнігу «Час збіраць косці».
«Баба Геня» — каталічка з выміраючай вёскі Масцішча, сядзіць ля сваёй хаты.
Выбух фарбаў: у Мінск упершыню адбыўся фестываль фарбаў холі.
Мужчынскі хор у вёсцы Бычкі на радзіме Васіля Быкава.
У Мінску з'явілася «лаўка Агінскага», музычная.
Выпускнікі Вайсковай акадэміі святкуюць сканчэнне вучобы.
Выбары пачыналіся весела: журналіст Васіль Сямашка прынёс рэгістраваць кандыдатам у прэзідэнты ката.
Людзі сустракаюць вызваленага палітвязня Міколу Статкевіча, Мінск. Жнівень.
Пахаванне Алеся Чаркашына — беларуса, які загінуў ва Украіне.
Алесь Міхалевіч вярнуўся ў Беларусь пасля чатырох гадоў эміграцыі.
Таццяна Караткевіч падчас рэгістрацыі кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах.
Дух гарадзенскіх вуліц, верасень.
Плакаты падчас акцыі супраць расійскай авіябазы ў Беларусі, Мінск, плошча Свабоды.
Плошча Свабоды, акцыя супраць расійскай авіябазы ў Беларусі.
Гістарычная прэс-канферэнцыя Святланы Алексіевіч ў рэдакцыі «Нашай Нівы» пасля абвяшчэння яе лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры.
Акцыя пратэсту ў вечар пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Юнак са сцягам — Ягор Скрабнеўскі на плошчы Незалежнасці ў Мінску.
Знічы на прыступках беларускага КДБ пасля акцыі памяці ахвяр савецкіх забойстваў.
Андрусь Горват коле дровы ля дзедавай хаты, у якую ён пераехаў жыць з Мінска.
Берасцейцы ўсталёўваюць памятны крыж ахвярам сталінізму ў Курапатах.
Нацбанк прэзентаваў новыя беларускія грошы, якія з'явяцца летам 2016 года пасля дэнамінацыі.
У Мінску ўпершыню адкрылася мастацкая выстава, прысвечаная Курапатам.
Прарыў года: аматарскі клуб «Крумкачы» прабіўся ў вышэйшую футбольную лігу.
Гіганцкая дзяўчына ў вышыванцы з'явілася на 9-павярховым будынку ў Мінску, дзякуючы брытанскаму мастаку Гвіда ван Хельтэну.
Беларускі лістапад: краявіды Віцебшчыны.
Пры дапамозе авіяцыі МНС ва Ушачах быў усталяваны камень на магіле Рыгора Барадуліна. Гэта была апошняя воля Народнага паэта Беларусі.
У Барысаў для агляду быў прывезены галоўны футбольны трафей Еўропы — кубак Лігі чэмпіёнаў. Фатаграфаваліся ўсе ахвотныя.
Удзельнік акцыі памяці да гадавіны Слуцкага Збройнага чыну.
У Мінску ўпершыню за дзесяцігоддзе прайшла акцыя пратэсту студэнтаў БДУ.
Інваліды-вазочнікі і акторы Беларускага свабоднага тэатра на некалькі хвілін перакрылі праспект Пераможцаў у Мінску, каб прыцягнуць увагу да праблем інвалідаў.





