У скрусе я гляджу на мапу,
На Беларусь гляджу ў слязах…
Ніколі не было ў нас малпаў
Ані ў палях, ані ў лясах.
Былі зубры, ваўкі, мядзведзі…
Куды падзеліся яны?
Адкуль тут малпы? Ад суседзяў?
З расейскай? З польскай стараны?
Куды ні глянеш — спрэс макакі,
Што ходзяць с..камі ўпярод.
Даліся ў знакі тыя с..акі
Табе, народ, за дваццаць год!
Ва ўсіх паселі кабінетах,
Да крэслаў прыраслі сваіх:
Пузаты той, мардаты гэты —
З вусамі, што адны на ўсіх!
Гані іх прэч! У лес! У поле,
Дзе Дэпард'ё стаіць з касой!..
Каб гэты год
Стаў годам волі
І годам годнасці людской!
…………………………….
О, Беларусь! Сівыя далі…
Дай Бог счакаць тае пары,
Каб на зямлі тваёй паўсталі
Зубры! Асілкі! Ваяры!
* * *
З Новым годам!





