З 1 студзеня 2016 жыхары Літвы, якія атрымліваюць самыя нізкія даходы, будуць плаціць менш падаткаў — павышаецца памер неабкладаных падаткамі даходаў і мінімальны заробак. Таксама павышаюцца пенсіі па старасці.

З 1 студзеня неабкладаны падаткамі памер даходаў павышаецца на 34 еўра — з 166 да 200 еўра. Дадатковы неабкладаны падаткамі памер даходаў за дзяцей ўзрасце ў два разы - з 60 да 120 еўра.

Мінімальны заробак павышаецца на 25 еўра — да 350 еўра (7 млн 105 тыс. беларускіх рублёў у экваіваленце). Мінімальны заробак яшчэ раз будзе павышаны ў ліпені - да 380 еўра.

Нагадаем, што ў Беларусі з 1 студзеня мінімальны заробак павышаны да 2 млн 300 тыс. рублёў.

Са студзеня ў Літве нязначна павышаюцца і пенсіі - плануецца, што сярэдняя пенсія па старасці, якая складае 265 еўра, калі ёсць неабходны стаж, павысіцца прыкладна на 8 еўра (5,54 млн беларускіх рублёў у эквіваленце).

У Беларусі памер сярэдняй працоўнай пенсіі складае 2 млн 844 тыс. рублёў, сярэдняя пенсія па ўзросце — 2 млн 897,3 тыс., мінімальная па ўзросце (з улікам даплаты да яе) - Br2 млн 90,2 тыс. Сярэдні памер сацыяльнай пенсіі — 1 млн 419,7 тыс..

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?