За першыя шэсць гадзін 2016 года адбылося 14 пажараў, паведаміла прэс-служба МНС. Гэта на тры пажары больш, чым за першыя шэсць гадзін 2015 года.
Загінулі тры чалавекі (год таму — чатыры), траўмаваны адзін (два). Знішчаны чатыры пабудовы (адна), пашкоджана дзевяць (11), выратаваны адзін чалавек (два).
Апошняй надзвычайнай сітуацыяй мінулага года стаў пажар у Пінску, у двухкватэрным доме па вул. Кірава, за дзве гадзіны да паўночы (пацярпеў мужчына).
Паведамленне аб першай у новым годзе НС паступіла ў 0.10: загарэўся дом у вёсцы Апечкі Стаўбцоўскага раёна (загінулі гаспадыня-пенсіянерка і яе сын).





