Больш за 310 тыс. чалавек удзельнічалі ў святочных навагодніх мерапрыемствах, паведаміла прэс-служба МУС.
Год таму міліцыя паведамляла аб 356 тыс. удзельнікаў.
Грамадскі парадак забяспечвалі некалькі тысяч супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і ваеннаслужачых унутраных войскаў, якія гэтымі днямі нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме, адзначаецца ў рэлізе.
У сталіцы святочныя гулянні праходзілі на 28 пляцоўках. Сур'ёзных і грубых парушэнняў грамадскага парадку адзначана не было.
1 студзеня ў Мінску асноўныя гулянні пройдуць каля Палаца спорту. Міністэрства ўнутраных спраў нагадвае аб асцярожным абыходжанні з піратэхнікай і заклікае «ўстрымацца ад куплі несертыфікаванай прадукцыі».





