Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб транзітных перавозках грузаў з Украіны ў Казахстан, згодна з якім украінскія грузы можна перавозіць праз тэрыторыю Расіі, калі яны былі адпраўленыя з Беларусі.

Указ апублікаваны на Афіцыйным партале прававой інфармацыі.

Рашэнне было прынята ў сувязі з тым, што з 1 студзен 2016 паміж Расіяй і Украінай перастала дзейнічаць зона свабоднага гандлю.

Згодна з дакументам, з тэрыторыі Беларусі ў Казахстан можна правозіць ўкраінскія тавары на аўтамабілях і з дапамогай чыгункі. Кантэйнеры з таварамі павінны быць абсталяваны адмысловымі «сродкамі ідэнтыфікацыі» (пломбамі). Яны могуць функцыянаваць на аснове спадарожнікавай сістэмы ГЛОНАСС. Такія пломбы будуць ставіцца на ўездзе на тэрыторыю Расіі.

Кіроўцы транспартных сродкаў павінны пры сабе мець спецыяльныя ўліковыя талоны, якія таксама можна будзе атрымаць пры ўездзе.

З 1 студзеня 2016 Украіна далучылася да зоны свабоднага гандлю з ЕС. На думку расейскіх уладаў, дагавор паміж Украінай і Еўропай супярэчыць умовам, на якіх створана зона свабоднага гандлю паміж Расіяй і Украінай. Расія прыпыніла дзеянне зоны свабоднага гандлю з Украінай і ўвяла эмбарга на імпарт украінскіх прадуктаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?